Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2019, 12:25

Аляксандр Новікаў узгоднены на пасаду гендырэктара "Гомсельмаша"

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Аляксандра Новікава на пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Гомсельмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Аляксандр Новікаў працаваў дырэктарам па развіцці ТАА "МеталБуд СіК".

Прэзідэнт адзначыў, што Аляксандр Новікаў мае дастатковы вопыт работы на "Гомсельмашы", ведае спецыфіку вытворчасці, таму што працяглы час быў галоўным інжынерам на гэтым прадпрыемстве. Таму кіраўнік дзяржавы чакае ад яго хуткіх і эфектыўных рашэнняў, асабліва адносна кадравых пытанняў. "Хто хоча - няхай працуе, хто не хоча - за плот. Іншага выбару ў нас няма, інакш мы загубім "Гомсельмаш". А гэта - брэнд нашай краіны. Без "Гомсельмаша" сёння - нікуды. Ніякая вёска, ніякая прамысловасць развівацца не можа", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У ліку галоўных задач для новага кіраўніка Аляксандр Лукашэнка асабліва вылучыў неабходнасць істотна палепшыць якасць вырабляемай прадукцыі. "Гомсельмаш" трэба паставіць на ногі. І галоўнае - гэта якасць. Так, нядрэнную тэхніку мы вырабляем. Але калі не будзем працаваць над якасцю, нас выпхнуць з рынку, і мы ўжо не будзем выхваляцца: цана-якасць, мы выйграём. Людзі купяць даражэйшую тэхніку, тую, якая будзе працаваць, заплаціўшы ў тры разы даражэй, чым за нашу. Таму нам трэба кожны дзень, кожную гадзіну працаваць над якасцю, - сказаў Прэзідэнт. - Пакуль мы адстаём па якасці ад вядучых кампаній свету".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі