Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2024, 13:29

Аляксандр Неўскі быў жанаты з беларускай князёўнай. Пра гэта ўспомнілі на сустрэчы ў Лукашэнкі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і губернатар Ніжагародскай вобласці Расіі Глеб Нікіцін на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці ў Мінску згадалі пра асобу Аляксандра Неўскага і яго шлюб з беларускай князёўнай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт у час размовы заўважыў, што адносіны Беларусі і Ніжагародскай вобласці, можна сказаць, "старажытныя". У развіццё тэмы кіраўнік дзяржавы расказаў, як паэтапна выбудоўвалася супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам у розных сферах, у першую чаргу ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

У сваю чаргу Глеб Нікіцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца. Ён асобна звярнуўся да слоў Прэзідэнта аб тым, што адносіны Беларусі і Ніжагародскай вобласці з'яўляюцца "старажытнымі", падкрэсліўшы, што іх можна назваць такімі і без двукосся.
Пра гэтыя гістарычныя сувязі губернатар, паводле яго слоў, нядаўна гаварыў з трыбуны на адкрыцці ІІ Усерасійскіх спартыўных гульняў святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, што праходзілі ў Ніжнім Ноўгарадзе ў верасні бягучага года з удзелам і беларускіх каманд.

"Наш благаверны князь Аляксандр Неўскі быў жанаты з Аляксандрай Полацкай (Параскевай)", - адзначыў ён. Як вядома, яна была беларускай князёўнай, дачкой Брачыслава Васільковіча. "На самай справе гэтыя ўзаемаадносіны паміж землямі, яны ідуць у глыбіню стагоддзяў, (у тыя часы. - Заўвага БЕЛТА) калі быў заснаваны Ніжні Ноўгарад, а ён быў заснаваны ў год, калі нарадзіўся Аляксандр Неўскі - 1221 год", - сказаў Глеб Нікіцін.

"Глеб Сяргеевіч, я намёк ваш зразумеў. Цяпер Аляксандр беларускі павінен ажаніцца з вашай прыгажуняй", - з гумарам адказаў на словы губернатара Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі