Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2019, 09:22

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў паспяховым развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва з Сінгапурам

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што дружалюбныя адносіны і канструктыўнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сінгапурам будуць паспяхова развівацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Халіме Якаб моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а жыхарам Сінгапура - міру, дабрабыту і далейшага працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі