Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 12:03

Аляксандр Кулік назначаны міністрам лясной гаспадаркі Беларусі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксандра Куліка міністрам лясной гаспадаркі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Аляксандр Кулік працаваў на пасадзе дырэктара дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы "Кобрынскі доследны лясгас". Раней на працягу шэрага гадоў ён таксама займаў пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі, і ўся яго кар'ера звязана з работай у гэтай сферы.

Міністэрская пасада была вакантнай з мая, калі папярэдні кіраўнік ведамства быў вызвалены ад пасады ў сувязі з учыненнем правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі