Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2025, 11:31

Аліеў павіншаваў Лукашэнку з упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

Фота з архіва
Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў.

Ільхам Аліеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, пажадаўшы поспехаў у рабоце на гэтай адказнай пасадзе і рэалізацыі намечаных планаў.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку, і пацвердзілі нацэленасць на развіццё дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.

У адрас Аляксандра Лукашэнкі ад Ільхама Аліева таксама паступіла віншавальнае пасланне.

"Ваша пераканаўчая перамога на выбарах сведчыць аб высокім даверы да Вас, аб падтрымцы народам Беларусі Вашага паслядоўнага курсу, накіраванага на ўмацаванне дзяржаўнасці і правапарадку, павышэнне дабрабыту насельніцтва краіны, ажыццяўленне дэмакратычных пераўтварэнняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

"Упэўнены, што нашы сумесныя намаганні і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню і пашырэнню традыцыйных адносін дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю, развіццю выгаднага ўзаемадзеяння на карысць нашых народаў і краін", - адзначыў Прэзідэнт Азербайджана.

Ільхам Аліеў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці ў імя працвітання дружалюбнага народа Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі