ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 14:34

Аліеў па тэлефоне павіншаваў Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

Ільхам Аліеў.Фота з архіва
Ільхам Аліеў.Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым адбылася 10 жніўня па ініцыятыве азербайджанскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ільхам Аліеў выказаў самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў сувязі з пераканаўчай перамогай Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, падкрэсліўшы, што ў Азербайджане асабліва цэняць дружалюбныя адносіны з кіраўніцтвам брацкай Беларусі.

"Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках. Прэзідэнты выказалі ўпэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і ў далейшым будуць паспяхова развівацца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі