Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Актуалізаваны задачы і функцыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

Прэзідэнт 16.09.2019 | 18:41
Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 343 "Аб дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ прыняты ў мэтах комплекснага рэгулявання дзейнасці Акадэміі кіравання як вядучай установы ў галіне падрыхтоўкі кіруючых кадраў. Зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута Акадэміі кіравання, актуалізаваны яе задачы і функцыі. Таксама зацверджана Палажэнне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам, у якім прадугледжаны шэраг абноўленых падыходаў да падрыхтоўкі кіруючых кадраў.

Удакладнены этапы фарміравання і віды адукацыйных праграм дзяржаўнага заказу на навучанне кіруючых кадраў і іх рэзерву. Удасканальваецца сістэма адбору кандыдатур для навучання ў Акадэміі кіравання.

У адносінах да найбольш здольных слухачоў Акадэміі кіравання будуць выпрацоўвацца прапановы па выкарыстанні іх кіраўніцкага патэнцыялу ў сістэме дзяржаўных органаў.

У мэтах павышэння матывацыі моладзі да навучання ў Акадэміі кіравання павялічаны памер стыпендый студэнтаў. Прадугледжваюцца меры па прыцягненні да выкладчыцкай дзейнасці лепшых прафесарска-выкладчыцкіх кадраў і спецыялістаў-практыкаў у сферы дзяржаўнага кіравання.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць прывесці дзейнасць Акадэміі кіравання ў адпаведнасць з сучаснымі задачамі па падрыхтоўцы рознабакова адукаваных, высокакваліфікаваных і ідэалагічна дасведчаных кіраўнікоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.