Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2024, 10:14

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Мірзіёева праходзяць у рэзідэнцыі Прэзідэнта Узбекістана 

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым праходзяць 8 лютага ў Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Месцам для перагавораў двух лідараў выбраны загарадны комплекс "Куксарой" - дзеючая дзяржаўная рэзідэнцыя Прэзідэнта Узбекістана. Яе назвалі ў гонар Куксарая - палаца Тамерлана, які не захаваўся да гэтага часу, у сталіцы сваёй імперыі Самаркандзе.

Перагаворы, паводле пратакольнай практыкі, адкрылі цырыманіяльныя мерапрыемствы з удзелам роты ганаровай варты. Пасля афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі і выканання дзяржаўных гімнаў кіраўнікі дзяржаў прывіталі свае дэлегацыі і накіраваліся ў палац на цырымонію фатаграфавання. Па традыцыі перагаворы прэзідэнтаў спачатку праходзяць у фармаце сам-насам, затым да іх далучацца члены дэлегацый.

У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў - пытанні паглыблення міждзяржаўных адносін, інтэнсіфікацыя гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння. Асаблівую ўвагу бакі ўдзеляць развіццю кааперацыйных сувязей у розных галінах прамысловасці, супрацоўніцтву ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне.

Напярэдадні візіту беларускага Прэзідэнта ў Ташкенце прайшоў другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. На ім бакі заключылі больш за 20 кантрактаў і пагадненняў на агульную суму $80 млн.

Прэзідэнт Беларусі наведваў Узбекістан з афіцыйнымі візітамі ў 1994 і 2018 гадах, з рабочымі - у 2016-м (двойчы) і 2022-м. У 2014 і 2019 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь.

За 2018-2022 гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў 3,2 раза. У 2023 годзе аб'ём узаемнага гандлю вырас яшчэ на 12 працэнтаў і перасягнуў $565 млн.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі