Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лістапада 2016, 14:33

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

У рамках праграмы афіцыйнага візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, а таксама ў цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі