Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2022, 13:26

"Адзінае пажаданне - якасць". Лукашэнка даў наказы новаму гендырэктару "Бабруйскаграмаша"

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні Віктара Філатава на пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" даў шэраг наказаў новаму кіраўніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзінае пажаданне - якасць. Вы, як тэхнар, лепш за мяне ведаеце, што ў нас яшчэ ёсць над чым працаваць. Крыху трэба падцягнуць якасць, і ў плане "цана - якасць" мы атрымаем добры вынік. Пры гэтым трэба разумець, што сабекошт у вас, зыходзячы з шаленства на рынку энергарэсурсаў, металаў і іншага, не ўзрасце. Таму што ўсё ж такі мы купляем танней энергарэсурсы, вуглевадароды і гэтак далей, чым нашы канкурэнты, на Захадзе асабліва. Ды ўсюды ўсё даражэй, чым будзе ў вас. І ў гэтым годзе, і ў наступным", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што першапачаткова вагаўся, ці пераводзіць папярэдняга кіраўніка кампаніі на іншую работу. Як вядома, Надзея Лазарэвіч, якая нядаўна ўзначальвала "Бабруйскаграмаш", перайшла на пасаду намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама. "Усё ж такі вы малайцы, кампанія ваша нядрэнна, паводле маёй інфармацыі, працавала. І я, вядома, баяўся разбурыць гэту работу. Але, зноў жа, час вялікіх магчымасцей. Таму што з асноўных нашых рынкаў імпартныя "акцыянеры" сышлі - немцы, амерыканцы, французы і іншыя. У нас адкрываецца ніша дадатковая. Хоць вы і так нядрэнна працавалі", - заўважыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што новы кіраўнік кампаніі, калі будзе ў гэтым неабходнасць, заўсёды можа разлічваць на дапамогу і парады ад Надзеі Лазарэвіч: "Запрашайце туды адразу. Канкрэтная задача. Няхай працуюць. Таму што гэта была мая ўмова. Мы пераводзім, але на працягу года, колькі трэба. Каб яна не адыходзіла адразу ад спраў. Трэба, каб падтрымлівала і дапамагала. Калі вам гэта трэба. Вам вырашаць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі