Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2020, 17:58

Адпачынак дзяцей з Егіпта ў "Зубраняці" прафінансуюць за кошт сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім прадугледжваецца выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 18 дзяцей з Егіпта ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні 2020 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

Запрашэнне дзяцей з Егіпта будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу нашай краіны за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі