9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Зімбабвэ аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве. Адпаведны ўказ нумар 4 кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.-0-