
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Матусевіча Дзмітрыя Феафанавіча - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Ягорава Аляксандра Андрэевіча - першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
Белага Ігара Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт;
Бубена Анатоля Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова;
Андрэева Андрэя Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай;
Амбразевіча Юрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле;
Жыгарава Цімафея Пятровіча - першым намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Яркаўца Аляксея Іванавіча - намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Глаза Анатоля Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Панцюховай Ксеніі Аляксандраўны - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама (эканоміка, прамысловасць);
Чарткова Сяргея Валер'евіча - старшынёй Магілёўскага гарвыканкама;
Крыцкага Міхаіла Леанідавіча - старшынёй Бабруйскага райвыканкама;
Шарая Аляксея Сцяпанавіча - старшынёй Крычаўскага райвыканкама;
Багеля Івана Аляксандравіча - старшынёй Круглянскага райвыканкама;
Янковіча Сяргея Юр'евіча - кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля;
Рубанава Сяргея Віктаравіча - кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска;
Шагідзевіча Арцёма Артуравіча - кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска;
Сямёнава Дзмітрыя Сяргеевіча - генеральным дырэктарам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм";
Юрчанкі Дзяніса Аляксандравіча - генеральным дырэктарам РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская шкляная кампанія";
Казакова Мікалая Мікалаевіча - рэктарам УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту";
Сякрэты Ігара Віктаравіча - намеснікам міністра замежных спраў;
Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча - начальнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Сокала Ігара Сяргеевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Уладзівасток (Расійская Федэрацыя);
Чычука Сяргея Мікалаевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Екацярынбург (Расійская Федэрацыя);
Швеца Алега Дзмітрыевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Ніжні Ноўгарад (Расійская Федэрацыя);
Васючэнкі Аляксея Анатольевіча - кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама.-0-