Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2019, 09:11

Адкарэкціраваны ўказ аб забеспячэнні бяспекі пры будаўніцтве БелАЭС

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 70, якім уносяцца карэкцівы ва ўказ ад 16 лютага 2015 года нумар 62 "Аб забеспячэнні бяспекі пры будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У новай рэдакцыі ўказ будзе рэгуляваць пытанні бяспекі не толькі пры будаўніцтве, але і пры эксплуатацыі АЭС.

Таксама дакументам прадастаўляецца права ўпаўнаважаным дзяржаўным органам ажыццяўляць кантроль радыеактыўнага забруджвання без атрымання ліцэнзіі, а МНС надзяляецца паўнамоцтвамі ўносіць змяненні ў асаблівыя ліцэнзійныя патрабаванні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.

Акрамя таго, Дзяржатамнагляд МНС зможа праводзіць грамадскія слуханні па прымаемых рашэннях у галіне бяспекі выкарыстання атамнай энергіі. Гэта норма ўведзена ў мэтах выканання рэкамендацый МАГАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі