Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2020, 15:13

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Зяленскім

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, падрыхтоўку да правядзення восенню бягучага года ў Гродне трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Адзначана неабходнасць прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэта мерапрыемства дало важкія практычныя вынікі, паслужыла актывізацыі супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах, меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса, абмяняліся назапашаным у гэтым плане вопытам.

Размова таксама ішла аб узмацненні пагранічнага кантролю на беларуска-ўкраінскай граніцы і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі.

Уладзімір Зяленскі закрануў у размове пытанне аб затрыманых у Беларусі баевіках. Ён праінфармаваў, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе, і ўкраінская пракуратура вядзе расследаванне па гэтых фактах. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць па гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расіяй і Украінай міжнародных пагадненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі