Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2022, 10:44

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Рахмонам

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з юбілеем.

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон зверылі гадзіннікі па асноўных пытаннях двухбаковых адносін. У хуткім часе адбудзецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан. У яго рамках, як было адзначана, удасца дэталёва абмеркаваць не толькі двухбаковы парадак дня, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і актуальныя пытанні міжнароднага характару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі