.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 студзеня 2021, 19:57

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ўвечары адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмеркавалі перспектывы актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.

Закрануты актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і агульная сітуацыя, што складваецца ў свеце.

Асаблівая ўвага ўдзелена тэматыцы барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Пацверджаны раней дасягнутыя дамоўленасці аб прадаўжэнні сумесных намаганняў і далейшай цеснай каардынацыі дзвюх краін па процідзеянні гэтай інфекцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі