Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2019, 14:48

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеянне на пляцоўках інтэграцыйных аб'яднанняў, у тым ліку падрыхтоўку важных двухбаковых дакументаў напярэдадні 20-годдзя Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падкрэслены выключна дружалюбны і братэрскі характар адносін паміж краінамі, нацэленасць на паглыбленне ўзаемавыгаднага партнёрства.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Уладзіміру Пуціну самыя цёплыя віншаванні з нагоды яго дня нараджэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі