ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 1 чэрвеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2020, 13:40

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам

Фота з архіва
Фота з архіва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве латвійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адной з асноўных тэм размовы стаў маючы адбыцца візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Рыгу. У сувязі з увядзеннем у Латвіі надзвычайнага становішча, ён перанесены на больш познія тэрміны. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэта рашэнне беларускі бок успрыняў з разуменнем. Новыя даты будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Напярэдадні асабістай сустрэчы сёння кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва - галоўным чынам гандлёва-эканамічнага. Узаемны інтарэс краін-суседак у першую чаргу ўяўляюць пытанні транспарціроўкі грузаў, транзіту энергарэсурсаў, вытворчай кааперацыі.

Асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне ва ўмовах закрыцця граніц і забароны на перамяшчэнне грамадзян. Беларуссю і Латвіяй у гэтай сферы наладжана канструктыўнае і цеснае супрацоўніцтва, дзякуючы чаму тысячы людзей мелі магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому. Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць калегу за садзейнічанне ў арганізацыі вывазу дзяцей з санаторыя ў горадзе Юрмала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі