Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2019, 09:04

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Назарбаевым

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 19 сакавіка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які прыняў рашэнне аб складанні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 20 сакавіка 2019 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго з Нурсултанам Назарбаевым звязваюць цесныя шматгадовыя рабочыя і сяброўскія адносіны, кіраўнікі дзяржаў разам прымалі ўдзел у выпрацоўцы важных рашэнняў як у сферы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, так і ў шматбаковых фарматах, прымалі ўдзел у маштабных самітах і міжнародных форумах. Размова ў цэлым атрымалася вельмі цёплая.

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў дамовіліся абавязкова сустрэцца ў час юбілейнага саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які пройдзе ў Астане ў маі бягучага года, каб абмеркаваць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, асабліва з улікам таго, што казахстанскі лідар застаецца старшынёй Савета бяспекі - вельмі моцнага і ўплывовага органа ў структуры ўлады ў Казахстане. Гэты орган у тым ліку курыруе шэраг пытанняў унутранай і знешняй палітыкі, задзейнічаны ў прыняцці кадравых рашэнняў.

Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў, як першы прэзідэнт краіны, па Канстытуцыі мае статус "Лідара нацыі". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта, безумоўна, заслужаны статус, паколькі сучасны Казахстан створаны і пабудаваны намаганнямі Нурсултана Назарбаева.

Выконваць абавязкі Прэзідэнта Казахстана будзе старшыня Сената Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, якога кіраўнік беларускай дзяржавы ведае асабіста. Яны сустракаліся ў Мінску на палях сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ужо тады дыялог прайшоў у канструктыўным ключы, што сведчыць аб тым, што з пераемнасцю добрых кантактаў на вышэйшым узроўні ў Беларусі і Казахстана не будзе праблем.

У цэлым у ходзе размовы было адзначана, што паміж дзвюма краінамі заўсёды былі і будуць падтрымлівацца дружалюбныя кантакты як на ўзроўні кіраўніцтва, так і народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі