Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2024, 12:12

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам "Раскосмасу"

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Юрыем Барысавым, які праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб прычынах няштатнай сітуацыі, што адбылася напярэдадні на стартавай пляцоўцы касмадрома Байканур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як заявіў Юрый Барысаў, усе недахопы ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для такіх сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння.

Старт экіпажа карабля "Саюз МС-25", у склад якога ўваходзіць і беларуска Марына Васілеўская, намечаны на 23 сакавіка ў 15.36 па маскоўскім і мінскім часе. Генеральны дырэктар "Раскосмасу" запэўніў, што ўсё пройдзе штатна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі