Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 13:56

Ад Прэзідэнта да нянечкі ў дзіцячым садзе - Лукашэнка назваў адказных за выхаванне дзяцей

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце выказаўся аб спрэчках на тэму размеркавання адказнасці ў выхаванні дзяцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я скажу так: ад Прэзідэнта краіны да нянечкі ў дзіцячым садзе - мы ўсе: грамадства, школа, бацькі - адказваем за маральнае і духоўнае развіццё дзяцей. Іншых варыянтаў няма і быць не можа", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, калі чалавек выбірае прафесію настаўніка, ён, як гаварыў вядомы савецкі педагог Васіль Сухамлінскі, павінен аддаць дзецям сваё сэрца.

"Калі вы ўжо набылі гэта імя - настаўнік, аддавайце сваё сэрца. Сапраўдны настаўнік ніколі не будзе раздзяляць адказнасць за дзіця паміж школай і сям'ёй. Ён і бацькоў уключыць у працэс, зробіць іх саюзнікамі на перыяд усяго навучання, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - А тое, што адбываецца сёння, нікуды не варта. Некаторыя бацькі раптам вырашылі, што могуць глядзець на навучальны працэс і на выхаванне дзіцяці збоку. Не крыўдуйце, але сярод настаўнікаў ёсць такія, хто зводзіць урок да механічнай адпрацоўкі тэмы, перакладваючы ўсё астатняе на бацькоў".

У Беларусі пачынаюць развіваць праект "Бацькоўскія ўніверсітэты". Гэта вядомая форма работы з бацькамі. "Ну а хто ім дапаможа ў пытаннях выхавання дзіцяці, калі не настаўнікі з прафесійнымі ведамі педагогікі, псіхалогіі, дыдактыкі? Такую практыку трэба распаўсюдзіць на ўсю сістэму. І бацькі, якія прывыклі стаяць ля парога настаўніцкай і высвятляць адносіны з настаўнікамі, няхай ідуць на тэматычныя сходы і пачынаюць працаваць са школай у тандэме. Вучоба дзіцяці, яго адаптацыя, сацыялізацыя ў школе - гэта ж і адказнасць бацькоў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Вельмі шмат залежыць ад сям'і, бо стаўленне да вучобы і настаўніка фарміруецца там, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт лічыць, што дзіцяці заўсёды будзе камфортна і ў дзіцячым садзе, і ў сценах школы, калі бацькі першапачаткова настроены да выхавальнікаў і педагогаў пазітыўна.

"Але, перш чым патрабаваць нешта ад настаўніка, бацькі няхай спачатку адкажуць на пытанне, што яны зрабілі для школы, у якой дзіця часам праводзіць больш часу, чым дома. Чытай: што яны зрабілі для свайго дзіцяці", - заўважыў беларускі лідар.

"Што датычыцца зоны нашай адказнасці, міністр далажыў аб прынятых мерах па навядзенні дысцыпліны і парадку ў школах. Гэта правільна і звязана непасрэдна з пытаннямі бяспекі дзяцей. Заклікаю ў першую чаргу бацькоў аднесціся да патрабаванняў школы з належным разуменнем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі