ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 12 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2021, 09:31

Ад паставак да стварэння вытворчасцей - Лукашэнка пацвярджае зацікаўленасць у праектах з ПАР

Фота з Twitter
Фота з Twitter

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з нацыянальным святам - Днём Свабоды. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дружалюбныя сувязі паміж Мінскам і Прэторыяй, а таксама высокі ўзровень палітычных кантактаў надаюць упэўненасць у вялікіх перспектывах у розных галінах.

"У сённяшніх умовах асабліва важна выканаць папярэднія дамоўленасці, выкарыстоўваць усе магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у энергетычнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пастаўках машын і абсталявання, стварэнні ў ПАР зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі