Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лютага 2019, 11:22

Ад міжнароднага супрацоўніцтва да работы прадпрыемстваў - Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блок

5 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блок краіны з мэтай абмеркаваць спектр пытанняў, пачынаючы ад міжнароднага супрацоўніцтва да павышэння эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння традыцыйная нарада з эканамічным блокам нашай дзяржавы, ядром якой з'яўляецца ўрад. Паколькі пытанні, вынесеныя на нараду, датычацца і парламента, і Камітэта дзяржкантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта, іншых структур, мы запрасілі сюды кіраўнікоў (гэтых дзяржорганаў. - Заўвага БЕЛТА). Разгледзім некалькі законапраектаў, якія непасрэдна будуць уплываць на дзелавое асяроддзе. Яны датычацца і міжнароднага супрацоўніцтва, узаемадзеяння з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, мытных пытанняў", - акрэсліў тэматыку сустрэчы кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, урад унёс прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў. "Хачу нагадаць: ніякіх патуранняў быць не павінна. І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае. Толькі пасля таго, як (чарговы раз нагадваю) кіраўнікі (такіх прадпрыемстваў. - Заўвага БЕЛТА) пойдуць у месцы не вельмі аддаленыя, мы будзем разглядаць прапановы другі і трэці раз. А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе цудоўна адчувае. Правалілі абяцанае, не вярнулі канкрэтна грошы ў бюджэт або інвестару, а бюджэт за іх павінен цяпер плаціць і адказваць па іх даўгах. Трэба гэту практыку было скончыць учора", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі