Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2019, 14:13

Ад малочных комплексаў да ІТ-праектаў - якія перспектывы бачыць Беларусь у супрацоўніцтве з Узбекістанам

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умацаванне гандлёва-эканамічных сувязей з'яўляецца галоўным пытаннем у беларуска-ўзбекістанскіх адносінах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўным пытаннем застаецца ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязей. За гады незалежнасці Узбекістан зрабіў якасны прарыў у дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі, створаны новыя галіны: аўтамабілебудаванне, нафтагазахімія, вытворчасць сельгастэхнікі. Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з Узбекістанам на эканамічным напрамку, у тым ліку шляхам рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Узбекістан за два гады змаглі поўнасцю абнавіць свае адносіны - ЛукашэнкаБеларусь і Узбекістан за два гады змаглі поўнасцю абнавіць свае адносіны - Лукашэнка

У мінулым годзе ў час візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан бакі дамовіліся стварыць некалькі малочнатаварных комплексаў з прыцягненнем беларускіх праектных і будаўнічых арганізацый. Планавалася ўкамплектаваць іх беларускай тэхнікай. Цяпер удалося стварыць толькі адно сумеснае прадпрыемства ў Ташкенцкай вобласці, яго сузаснавальнікам выступіла ААТ "Здравушка-мілк".

"Трэба гэтыя тры праекты завяршыць і пабудаваць малочныя перапрацоўчыя прадпрыемствы, каб мы маглі гандляваць не толькі ва Узбекістане, але і ў суседзяў, у прыватнасці ў Афганістане, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Напэўна, у нас ёсць невялікія праблемы з фінансаваннем гэтых праектаў. Тут і мы павінны паглядзець на гэтыя аб'екты, і, я думаю, Шаўкат Мірамонавіч, вы пасля гэтага візіту таксама абмяркуеце гэтыя пытанні. Мы падрыхтавалі ўжо план-графік паставак ва Узбекістан 1,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы ў 2019-2020 гадах. Мы ні на Венгрыю, ні на Еўропу не арыентуемся. Мы пабудуем комплексы і паставім сваю жывёлу, каб у вас было потым з каго спытаць за вынік".

Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў інтэнсіўнае супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі. Бакі рэалізуюць тры сумесныя праекты на тэрыторыі Узбекістана: вытворчасць камплектаў дыялізатараў і дыялізных магістралей для хворых, якія пакутуюць на нырачную недастатковасць, выпуск антыбіётыкаў, а таксама антысептычных і дэзынфіцыруючых сродкаў. Прапрацоўваецца пытанне стварэння адзінай вытворчай пляцоўкі холдынга "Белфармпрам" ва Узбекістане.

Яшчэ адной перспектыўнай сферай узаемадзеяння, на думку беларускага боку, з'яўляецца лёгкая прамысловасць. Беларусь традыцыйна закупляе ва Узбекістане значныя аб'ёмы баваўнянай пражы, трыкатажнага палатна, адзення. "Аднак і беларускія прадпрыемствы могуць экспартаваць штучныя тканіны, трыкатаж, гарсэтныя, панчошна-шкарпэтачныя вырабы. Нашы фабрыкі пастаўляюць тканіны і тэкстыльную галантарэю для сілавых структур дзяржаў СНД. Мы зацікаўлены наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з Узбекістанам", - заявіў Прэзідэнт. У прыклад ён прывёў работа па арганізацыі на ўзбекістанскай тэрыторыі выпуску абутку і футры з аўчыны холдынга "Марко".

Перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка таксама назваў ІТ-сектар. Ён адзначыў, што ў Беларусі паспяхова ствараюцца інфармацыйныя сістэмы ў сферах дзяржаўнага кіравання, транспарту, фінансава-крэдытнай дзейнасці, айчынныя кампаніі даказалі сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку. "Мы прапануем рэалізаваць ва Узбекістане праекты па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы ўліку прыроднага газу з выкарыстаннем беларускага праграмнага забеспячэння і лічыльнікаў газу, па мадэрнізацыі і аўтаматызацыі газаразмеркавальнай і газатранспартнай сетак. Калі будзе падтрымка гэтым праектам, мы гатовы пачаць іх практычную прапрацоўку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан імкнуцца да рознабаковага развіцця дыялогу
"Беларусь і Узбекістан заўсёды звязвала нешта большае, чым проста дружалюбныя адносіны. Гэта сімпатыя, заснаваная на ўласцівых нашым народам працавітасці, любові да зямлі, імкненні да міру і стварэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка запрашае ўзбекістанскія прадпрыемствы больш актыўна працаваць на беларускім рынкуЛукашэнка запрашае ўзбекістанскія прадпрыемствы больш актыўна працаваць на беларускім рынку
Нацыянальная выстаўка ўзбекскіх тавараў стала яшчэ адной пляцоўкай для прадаўжэння размовы паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў аб развіцці супрацоўніцтва і прамысловай кааперацыі.
Лукашэнка прапанаваў стварыць ва Узбекістане прамысловы комплекс па выпуску беларускай тэхнікіЛукашэнка прапанаваў стварыць ва Узбекістане прамысловы комплекс па выпуску беларускай тэхнікі
"Прапануем рэалізаваць ва Узбекістане маштабны праект з высокай ступенню лакалізацыі па стварэнні комплексу для выпуску грузавой, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, аўтобусаў на газаматорным паліве. МАЗ гатовы ўдзельнічаць у гэтым праекце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь і Узбекістан дамовіліся ўсямерна садзейнічаць далейшаму росту двухбаковых адносінБеларусь і Узбекістан дамовіліся ўсямерна садзейнічаць далейшаму росту двухбаковых адносін
Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі, што абедзве краіны развіваюць шматпланавае ўзаемадзеянне на аснове доўгатэрміновага партнёрства, узаемнай выгады і ўліку інтарэсаў адзін аднаго.
Беларусь і Узбекістан умацуюць партнёрства ў барацьбе з тэрарызмам і кантрабандай наркотыкаўБеларусь і Узбекістан умацуюць партнёрства ў барацьбе з тэрарызмам і кантрабандай наркотыкаў
"Мы абмеркавалі актуальныя пытанні рэгіянальнага і глабальнага характару. Акрэслілі перспектывы сумеснай работы ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь і Узбекістан маюць узаемнае жаданне развіваць супрацоўніцтва - МірзіёеўБеларусь і Узбекістан маюць узаемнае жаданне развіваць супрацоўніцтва - Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў адзначыў, што гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь і падрыхтоўка да яго была дасканалай з боку абедзвюх краін.
Узбекістан шчыра радуецца паспяховым рэформам і дынамічнаму развіццю Беларусі - МірзіёеўУзбекістан шчыра радуецца паспяховым рэформам і дынамічнаму развіццю Беларусі - Мірзіёеў
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў выказаў асаблівую ўдзячнасць Аляксандру Лукашэнку за яго асабістыя намаганні ў развіцці дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі.
Беларусь і Узбекістан заключылі міжурадавае пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыіБеларусь і Узбекістан заключылі міжурадавае пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі
Бакі таксама заключылі міжурадавыя пагадненні аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі