Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ад лічбавізацыі да глабальнай палітыкі - Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24"

Прэзідэнт 29.11.2018 | 16:03
У час інтэрв'ю
У час інтэрв'ю

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскаму федэральнаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму тэлеканалу "Расія 24". У якасці інтэрв'юера выступіў намеснік дырэктара тэлеканала "Расія 1" Сяргей Брылёў, паведамляе БЕЛТА.

У інтэрв'ю ўзнімаліся пытанні эканамічнага развіцця Беларусі і асноўных драйвераў росту, тэматыка развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, глабальнага парадку дня і міжнароднай палітыкі, лічбавізацыі на еўразійскай прасторы.

"Усё ў галовах. Ведаем, куды ісці, як ісці. Вопыт ужо ёсць. Усё ж такі няхай не дзесяцігоддзе, але хутка пяць гадоў Еўразійскаму саюзу. Прыклад ёсць - розныя саюзы, у тым ліку Еўрапейскі саюз. Мы разумеем, што трэба рабіць, а што нельга, каб да Брэксіту не прыйсці, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Усё ўмеем, але не ўсё робім. Вы ведаеце, мы самі ствараем праблемы: ствараюцца бар'еры ў гандлі, але ж мы дамаўляліся аб свабодным руху капіталу, рабочай сілы, тавараў, паслуг і гэтак далей. І ўсюды - я Дзмітрыю Анатольевічу (Мядзведзеву. - Заўвага БЕЛТА) з такім намёкам гаварыў - заўважаецца нацыянальны эгаізм у гандлі. Але мы ведаем, што гэтага быць не павінна".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць выканання ўсіх дасягнутых дамоўленасцей: "Жалезна трэба выконваць. У нас пакуль гэтага яшчэ не хапае".

Як расказаў прадстаўнікам беларускіх СМІ Сяргей Брылёў, асноўнай падставай для інтэрв'ю паслужылі мерапрыемствы ў фармаце ЕАЭС на высокім і вышэйшым узроўнях. Гэта як праведзеная нядаўна ў Мінску сустрэча на ўзроўні прэм'ер-міністраў, так і маючы адбыцца на наступным тыдні саміт саюза з удзелам кіраўнікоў дзяржаў. Акрамя таго, паводле слоў расійскага журналіста, тэма Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўзаемасувязі з асобай і пазіцыяй Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца часткай і яго прафесійнай біяграфіі. Сяргей Брылёў, у прыватнасці, нагадаў аб праведзеным некалькі гадоў таму інтэрв'ю з кіраўніком беларускай дзяржавы па еўразійскай тэматыцы.

Ён таксама расказаў, што рыхтуецца да эфіру серыя інтэрв'ю з лідарамі краін ЕАЭС, якія выйдуць на наступным тыдні на каналах Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК). Інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі плануецца паказаць у двух фарматах. У поўным варыянце яно выйдзе на тэлеканале "Расія 24" напярэдадні саміту ў Санкт-Пецярбургу. А 1 снежня ў праграме "Вести в субботу" можна будзе ўбачыць фрагменты праведзенай размовы.

У Беларусі расійскія журналісты не толькі запісалі інтэрв'ю з кіраўніком дзяржавы, але і рыхтуюць больш шырокі рэпартаж. "Даручаная мне праграма "Вести в субботу" будзе ўключаць урыўкі з інтэрв'ю і тое, што мы здымалі ў Беларусі ўчора і сёння. Гэта і знакавыя беларускія прадпрыемствы, якія ва ўсіх на слыху (МАЗ). І, напрыклад, мы былі ўчора ў Інстытуце мікрабіялогіі НАН, дзе сумесна з расійскімі калегамі праведзены ўнікальныя работы. Пабывалі і на мэблевай фабрыцы", - расказаў Сяргей Брылёў.

Ён падзяліўся ўражаннямі ад інтэрв'ю, адзначыўшы, што часам інфармацыйным напружаннем гэта нагадвае праходжанне праз ураган. "З ім заўсёды вельмі цікава размаўляць. Для вас (беларускіх СМІ. - Заўвага БЕЛТА) справа прывычная, а калі размова альбо аб пераломных момантах, як бяссонная ноч тут (інтэрв'ю запісвалася ў Палацы Незалежнасці, дзе ў лютым 2015 года адбыліся шматгадзінныя перагаворы лідараў краін "нармандскай чацвёркі". - Заўвага БЕЛТА), або важных этапах, як цяпер у Еўразійскім саюзе, ён сапраўды ідэальны субяседнік", - падкрэсліў расійскі журналіст.

Тэлеканал "Расія 24" уваходзіць у склад Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі. Трансліруецца не толькі ў Расіі, але і на тэрыторыі шэрага іншых краін як блізкага, так і далёкага замежжа. "Расія 24" займае лідзіруючыя пазіцыі сярод расійскіх тэлеканалаў па цытуемасці.-0-

Фота Андрэя Стасевіча

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.