Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2022, 13:51

Ад экспарту медпаслуг да мадэрнізацыі вытворчасцей. Лукашэнка актуалізаваў задачы перад Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прадстаўленні на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава актуалізаваў задачы, што стаяць перад гэтым органам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, з'яўляючыся

рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мае разгалінаваную шматгаліновую вытворчую базу, у якую ўваходзіць каля 70 арганізацый з колькасцю большай за 27 тыс. чалавек. "Я называю гэтыя лічбы для тых, хто думае, што кіраўнік спраў і кіраўніцтва створаны выключна для таго, каб круціцца вакол Прэзідэнта. Нічога падобнага", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пашыраць экспарт медыцынскіх паслуг

У структуру Кіраўніцва справамі Прэзідэнта, у прыватнасці, уваходзіць Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр - высокатэхналагічная ўстанова з найноўшым сучасным абсталяваннем і кваліфікаванымі, добра падрыхтаванымі кадрамі.

"Медперсанал цэнтра здольны выконваць самыя складаныя кардыялагічныя, артапедычныя і іншыя аперацыі. Задача Кіраўніцтва справамі - садзейнічаць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра, а таксама пашырэнню экспарту медыцынскіх паслуг", - даручыў Прэзідэнт.

У склад Кіраўніцтва справамі таксама ўваходзяць некалькі санаторыяў, размешчаных у найпрыгажэйшых мясцінах Беларусі і ўнікальных кліматычных рэгіёнах на ўзбярэжжы Чорнага мора. "Гэта дасканалыя санаторна-аздараўленчыя ўстановы, якія прадастаўляюць медпаслугі на самым высокім узроўні. Там адпачываюць, лечацца не толькі грамадзяне Беларусі, але і іншаземцы. У сувязі з запатрабаванасцю і запаўняльнасцю санаторыяў падумайце, як іх можна мадэрнізаваць, каб прыняць больш адпачывальнікаў і адпаведна зарабіць", - абазначыў яшчэ адну задачу перад новым кіраўніком Прэзідэнт краіны.

Развіваць турызм у нацыянальных парках

Нараўне з аздараўленнем Кіраўніцтва справамі прапануе турыстычны адпачынак у нацыянальных парках і Бярэзінскім біясферным запаведніку. На думку Прэзідэнта, неабходна ўдзяліць больш увагі рэкламе існуючых прапаноў для сямейнага і турыстычнага адпачынку.

"З улікам таго, што такі адпачынак карыстаецца значным попытам, падумайце над пашырэннем спектра прадастаўляемых паслуг экалагічнага і пазнавальнага турызму, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але майце на ўвазе, перад Кіраўніцтвам адначасова стаіць ключавая задача па захаванні запаведных мясцін".

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў вынікі работы Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці: "Сфарміравана адзіная сістэма ўліку паступлення і размеркавання гуманітарнай дапамогі, створаны ўмовы для яе прадастаўлення шырокаму колу маючых у гэтым патрэбу".

У цэлым рэзультаты работы арганізацый, што ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі, па выніках першага паўгоддзя Прэзідэнт назваў нядрэннымі: чыстага прыбытку зароблена больш за Br100 млн.

"Спадзяюся, што такая дадатная дынаміка захаваецца. Разам з тым існуюць асобныя пытанні, якім вам трэба будзе ўдзяліць асаблівую ўвагу", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Падтрымліваць эфектыўнасць сельгасарганізацый

У першую чаргу, адзначыў ён, неабходна падтрымліваць эфектыўнасць работы кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі. Для гэтага трэба забяспечыць жывёлагадоўлю кармамі ўласнай вытворчасці ў поўным аб'ёме, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Вы ж разумееце, што гэта дазволіць знізіць выдаткі і не залежаць ад кан'юнктуры рынку збожжа", - растлумачыў Прэзідэнт.

Сёння ў краіне актуальным пытаннем з'яўляецца ўборачная кампанія. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што бягучы год у Кіраўніцтве справамі будзе завершаны з тэмпам росту прадукцыі сельскай гаспадаркі не меншым, чым плануецца ў рэспубліцы, - 104 працэнты. "Рэспубліка мае ўсе шанцы, каб на гэты ўзровень выйсці", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, трэба распаўсюдзіць вопыт работы мехатрада ў ААТ "Александрыйскае" на іншыя гаспадаркі. "Кармоў лішніх не бывае. Забяспечыўшы сябе ў поўным аб'ёме, вы зможаце лішкі прадаваць", - дадаў Прэзідэнт.

Вывесці стратныя арганізацыі на работу ў плюс

"Як мне дакладваюць, шэраг арганізацый Кіраўніцтва завяршылі першае паўгоддзе са стратамі: "Белмастацкераміка", "Слуцкія паясы", "Гасцініца Планета", "Мэбля Інтэр'ер Цэнтр". Такога па выніках года быць не павінна. Рэальна не павінна быць. Неэфектыўную работу трэба ўстараніць у самы кароткі тэрмін. Ніякіх стратных арганізацый быць не павінна", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Дыверсіфікаваць экспартныя пастаўкі

Аб'ёмы экспарту ў прадпрыемстваў, што ўваходзяць у структуру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, захаваны амаль на ўзроўні мінулага года. Недабралі крыху больш за 1 працэнт. "Мне вядомы прычыны: гэта бітум ва Украіну, экспарт піламатэрыялаў у краіны Еўрапейскага саюза. Трэба актывізавацца. Дыверсіфікацыя паставак такой прадукцыі - злабадзённае пытанне. Добра, што практычна ўсе выпадаючыя аб'ёмы перакрыты за кошт экспарту прадуктаў харчавання. Аднак гэтага не хапіла", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў шукаць рынкі ў Паўднёваазіяцкім рэгіёне і іншых напрамках: "Не чакайце, прапаноўвайце. Вы ведаеце па прамысловасці, як у гэтым напрамку працаваць".

Узводзіць жыллё, мадэрнізаваць вытворчасці

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта рэалізуе вялікія праекты па будаўніцтве жылля, будуе і мадэрнізуе дзеючыя вытворчасці. Такі падыход кіраўнік дзяржавы лічыць правільным: "Я буду гэты напрамак падтрымліваць".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што работы па ўзвядзенні жылых дамоў, прадугледжаных да ўводу ў бягучым годзе, прамысловых аб'ектаў на прадпрыемствах "Малочны гасцінец", "Баранавіцкая птушкафабрыка", у Нацыянальным парку "Прыпяцкі" павінны быць завершаны без зрываў.

"Кожны дзень прастою - гэта дадатковыя затраты і ўпушчаныя выгады", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Захаваць "Белмастацпромыслы"

Пільнай увагі Кіраўніцтва справамі патрабуюць і пытанні тэхнічнага перааснашчэння арганізацый аб'яднання "Белмастацпромыслы", адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ім не проста так ставіцца задача па адраджэнні і захаванні мастацкіх традыцый. "Гэтыя вытворчасці з пункту гледжання гісторыі, самабытнасці, чалавечага майстэрства з'яўляюцца ўнікальнымі, - растлумачыў ён. - Аднак у сучасных умовах захаваць вытворчасць вырабаў народных мастацкіх промыслаў у спрадвечным выглядзе недастаткова. Неабходна яе мадэрнізаваць, праводзіць пастаянную работу па асваенні новай запатрабаванай прадукцыі. Вопыт і традыцыі павінны быць перададзены нашым дзецям".

fff3

Рацыянальна выкарыстоўваць дзяржмаёмасць

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў звярнуць пільную ўвагу на рацыянальнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, што знаходзіцца ў распараджэнні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. "Ці ўсё задзейнічана ў гаспадарчым абароце? Трэба, каб кожны метр прыносіў карысць людзям", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Не забываць пра работу з кадрамі

"І пра кадры. У Кіраўніцтве справамі павінны працаваць высокакваліфікаваныя прафесіяналы сваёй справы, адданыя нашай краіне, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Хто не згодны, не можа працаваць у Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта - трэба ціхенька пайсці і працаваць на іншай рабоце. У адваротным выпадку такое ж стаўленне і з нашага боку будзе да тых, хто здраджвае. Здраднікаў нідзе не любяць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі