ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 15:56

"Ад арганізацыі ўрока да знешняга выгляду вучня і настаўніка" - Лукашэнка даручыў выпрацаваць стандарт для школ

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць стандарт для школ, у якім неабходна прапісаць розныя аспекты - ад пытанняў арганізацыі ўрока да знешняга выгляду вучня і настаўніка. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, прымаючы ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба вырашыць прынцыповыя пытанні, ад якіх залежыць паспяховасць адукацыйнай сферы. "А гэта не толькі кодэкс, аб якім мы гаварылі. Таму што ў кодэксе ўсё не прапішаш. Як і ў іншых нарматыўных актах, якія мы павінны будзем прыняць. Асабліва ў тых, якія датычацца школаўладкавання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Даручаю выпрацаваць таксама стандарт, дзе замацуем дакладныя патрабаванні, пачынаючы ад арганізацыі ўрока, выканання школьнага этыкету і завяршаючы знешнім выглядам вучня і настаўніка, - сказаў беларускі лідар. - І ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу павінны будуць прытрымлівацца палажэнняў гэтага дакумента беспярэчна. Гэта, дарэчы, будзе дапамогай у навядзенні парадку ў школе і рабоце з бацькамі. Гэта робіцца для таго, каб зняць усе спрэчныя пытанні або недастатковае разуменне паміж сям'ёй і школай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі