Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 10:06

Аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі з боку Расіі складзе больш за $600 млн да канца 2022 года

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі з боку Расіі складзе больш за $600 млн з верасня бягучага года да канца 2022 года. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваю чаргу дапоўніў адказ расійскага лідара: "Што датычыцца крэдытнай падтрымкі... Зноў Уладзімір Уладзіміравіч не сказаў, але я павінен прызнацца, што я прасіў яго аб тым, што нам не патрэбны новыя крэдыты, калі мы ад атамнай станцыі, на якую нам выдзелены пэўны крэдыт (гэта практыка Расійскай Федэрацыі ва ўсім свеце), чагосьці сэканомім, я яго папрасіў: ты мне аддай гэту эканомію як крэдыт. Адказ быў такі: падумаем, нас гэта задавольвае, калі будуць добрыя, выгадныя праекты для Беларусі і Расіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі