ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 лістапада 2021, 14:23

Аб ворагах Беларусі, забойствах бежанцаў і гатоўнасці даць адпор. Лукашэнка выказаўся на тэму ваеннай бяспекі

У час нарады
У час нарады

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Міністэрства абароны, дзе ў цэнтры стратэгічнага кіравання правёў нараду па пытаннях ваеннай бяспекі, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз падкрэсліў, што Беларусь нікому не пагражае і не бразгае зброяй, але павінна быць гатова адказаць на магчымыя недружалюбныя выпады.

"Тое, што сёння ідзе гібрыдная вайна, мы не раз гаварылі. Я яшчэ ў канцы мінулага года папярэджваў вас, што супраць нас разгорнута гібрыдная вайна практычна па ўсіх напрамках. Дайшлі да гарачага процістаяння, - заявіў Прэзідэнт. - Мы не ведаем, што яны нам падкінуць. Хіба мы маглі думаць, што ў нас узнікне нейкі міграцыйны крызіс. Аднак узнік. І ён падаграваецца пастаянна".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Беларусі ёсць усе магчымасці рэагаваць на любыя рухі са зброяй на граніцах. "У Генштабе кожны раз павінны памятаць, па якіх напрамках гэтыя нягоднікі будуць дзейнічаць супраць нас і як мы на гэта будзем рэагаваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы прасілі падтрымаць вас у стварэнні сіл хуткага рэагавання, якія будуць задзейнічаны мінімум на працягу дзвюх-трох гадзін. У нас ёсць пэўная колькасць падраздзяленняў (іх нямала), вельмі абучаныя, аснашчаныя, якія на працягу трох гадзін могуць быць накіраваны ў любую кропку Беларусі. Усё, на што мы былі здольныя ў фінансавых адносінах, - і нават не здольныя - мы для арміі стараліся зрабіць".

Таму, паводле слоў Прэзідэнта, мэта нарады ў Міністэрстве абароны - абмеркаванне планаў рэагавання Узброеных Сіл на магчымыя недружалюбныя і агрэсіўныя крокі ў напрамку Беларусі. "Менавіта Узброеных Сіл. Не толькі арміі, але і МУС, пагранічных войскаў, Камітэта дзяржбяспекі", - адзначыў ён.

"Гэта значыць, мы бачым, што адбываецца. Мы не разгортваем свае воінскія падраздзяленні. Такіх загадаў я не аддаваў. Але планы на любое іх дзеянне, планы нашага процідзеяння, павінны быць. У нас ёсць усе магчымасці для таго, каб трымаць нос па ветры, як у народзе кажуць, і рэагаваць на кожны іх рух са зброяй. І нават не са зброяй, а на іх задумы - гэтых узброеных сіл. Вось мэта нашага сённяшняга мерапрыемства", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аб задуме ворагаў

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сітуацыю вакол Беларусі трэба разглядаць ва ўзаемасувязі з іншымі падзеямі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне. "Я хачу, каб прысутныя тут засвоілі адну рэч: аўтаномна, незалежна ад таго, што разгортваецца ў чарнаморскім басейне, ад пытанняў, звязаных з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі, разглядаць сітуацыю вакол Беларусі нельга. Мы звяно ў гэтым агульным ланцугу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што задума праціўнікаў, а дакладней, калі гаварыць адкрыта, ворагаў Беларусі да канца яшчэ не вядома. Але ўявіць яе ўжо можна: "Аблёты вакол Калінінградскай вобласці самалётаў-разведчыкаў учасціліся. На сумежных для Беларусі дзяржавах праводзяцца ваенныя мерапрыемствы - мы ўжо гэта бачым. Калі, як заяўляе міністр абароны Расіі, дзясяткамі самалётаў яны робяць аблёт расійскіх граніц і трэніруюць бамбакіданне (было заяўлена аб тым, што адпрацоўваюць ядзерны ўдар па Расіі), калі на сумежных тэрыторыях будуюцца ракадныя дарогі (аб чым ваенныя добра ведаюць) і масава праводзяцца вучэнні з перакідкай дадатковых войскаў да нашай граніцы (а іх ужо дзясяткі тысяч), значыць, гэта не дарэмна, за гэтым нешта стаіць".

Аб фэйках адносна Расіі і Беларусі

"Чарговы раз нашы "партнёры", як іх у Расіі называюць, нашы сапернікі, як я сказаў, ворагі спрабуюць "адстроіць" Расію. Таму і прыдумалі тэзіс, што Расія збіраецца нападаць на Украіну. Калі збіраецца - пакладзіце факты на стол і пацвердзіце гэты тэзіс", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак прыводзіць пераканаўчыя довады ў падтрымку сваіх заяў, упэўнены Прэзідэнт, Захад не будзе. Гэта, паводле яго слоў, бачна ў адносінах да Беларусі, якую абвінавацілі ў стварэнні міграцыйнага крызісу. "Мы бачым па Беларусі: "Беларусь прывезла з Самалі мігрантаў і перакідвае цераз граніцу", як яны заяўляюць. Я ўжо нядаўна гаварыў: тых самалійцаў усяго "паўтара чалавека" было выяўлена на тэрыторыі Беларусі. Але гэта не чуюць, ды ім і не трэба чуць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму пачынаюцца актыўныя рухі вакол Расійскай Федэрацыі пад прыкрыццём таго, што яна "збіраецца напасці на Украіну". У мяне такіх звестак аб плануемым нападзенні Расіі на Украіну няма. Але калі б такія задумы былі, то беларускія ваенныя, у тым ліку я, аб гэтым ведалі б. Нас праінфармавалі б. Але я яшчэ раз гавару: факты на стол. Яны цудоўна разумеюць: калі яны зноў развяжуць вайнушку ў Данбасе або недзе на граніцы з Расіяй, Беларусь убаку не застанецца. І зразумела, на чыім баку будзе Беларусь. Яны гэта разумеюць, таму пачалі ўзмацняць сваю паўночную, беларуска-ўкраінскую граніцу. Хоць для гэтага ніякіх фактаў, прычын сёння няма. Там абсалютная цішыня і нават спакайней, чым было раней, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Тым не менш яны выводзяць туды воінскі кантынгент і заяўляюць аб гэтым адкрыта. Гэта каля 8 тысяч на гэтым этапе. Што робіцца на заходняй граніцы з Польшчай і Прыбалтыкай, вы добра ведаеце".

Аб выкарыстанні і забойствах бежанцаў

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Захад выкарыстоўвае мігрантаў як спосаб стрымлівання беларускай арміі ў выпадку канфлікту з Расіяй. "Яны, напэўна, перажываюць, што ў нас стаў меншы паток мігрантаў, таму што выкарыстоўвалі гэтых людзей (мы гэта ўжо бачым) для таго, каб вырашыць свае ўнутраныя праблемы і трымаць нас у напружанні. Яны выдатна разумеюць: калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расіяй, убаку Беларусь не застанецца, таму беларускую армію трэба стрымліваць, напружваць на заходніх рубяжах (Латвія, Літва, Польшча) і на поўдні - узмацненнем украінскай граніцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт упэўнены, што ў бліжэйшы час яго словы пацвердзяць дзеянні заходняга боку.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ раней даручаў міністру абароны і старшыні Дзяржпагранкамітэта ні ў якім разе не паддавацца на правакацыі і не правакаваць канфлікты і сутыкненні. У той жа час міністру абароны і начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл было даручана падрыхтаваць план адказу на магчымыя агрэсію і проціпраўныя дзеянні ў адносінах да Беларусі.

"У гэтым міграцыйным крызісе нягоднікі дайшлі да забойства людзей. Учора ноччу падкінулі труп на нашу граніцу, сёння ноччу яшчэ адзін труп знайшлі. Той жа почырк. У спальны мяшок зашпільваюць мёртвага ці, можа, паўмёртвага чалавека, выкідваюць на граніцу. Пагранічнікі знаходзяць - ужо нежывы. Учора знайшлі траіх чалавек, наколькі я інфармаваны, на хутары пагранічнікі. Калі знайшлі труп, убачылі тры мяшкі яшчэ спальныя. Пачалі пошук", - расказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што аб гэтым факце яму далажыў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Бежанцаў знайшлі ў закінутым доме, і яны ўжо не маглі ісці. "Паўзлі. Некалькі соцень метраў прапаўзлі, знайшлі хату. Напэўна, ужо і мясцовыя жыхары дапамаглі - печку распаліць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Яшчэ адна ноч, і трэба было б ампутаваць ногі, калі б жывых знайшлі. Гэта на літоўскай граніцы".

"Гэта ж уявіце - "дэмакраты". Да якой агіднасці трэба дайсці, каб забіваць людзей і выкідваць на сумежную тэрыторыю. Гэта ўжо акцыя. Навошта? Што за гэтым стаіць? Я думаю, следчыя разбяруцца", - заўважыў беларускі лідар.

Аб падтрымцы арміі і гатоўнасці адказаць

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь не бразгае зброяй, але ў выпадку неабходнасці гатова адказаць. "Нам трэба абараніць сваю краіну. Я не драматызую падзеі, але ваенных папярэджваю: на любы магчымы іх рух (тых, хто стварае пагрозу для бяспекі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) у нас павінен быць адэкватны адказ. Вось ваша задача. І папярэджваю вас: не дай бог у вас будзе нейкі фармалізм, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны дакладна разумець, як мы будзем дзейнічаць".

Звяртаючыся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, Прэзідэнт даручыў: "Любую магчымасць, Раман Аляксандравіч, трэба выкарыстоўваць для таго, каб падтрымаць цяпер армію".

На нарадзе таксама прысутнічалі кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і іншых сілавых структур. Перад імі беларускі лідар паставіў задачу падтрымліваць гатоўнасць у любы момант зрэагаваць на пагрозу бяспецы краіны. "Вы павінны добра разумець: мы - людзі ваенныя. Не дай бог што здарыцца, мы бяром зброю ў рукі, - адзначыў Прэзідэнт. - У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтаваных людзей не менш, чым у арміі. Таму мы павінны трэніравацца, вучыцца, рыхтавацца. Не забывайце і пра тэрытарыяльную абарону - гэта нашы добрыя рэзервы".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у Беларусі бачаць, як ва Украіне праводзяцца вучэнні пад кодавай назвай "Палессе", і ў сувязі з гэтым рыхтуюцца зрэагаваць у выпадку неабходнасці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, хоць і не вельмі багатая краіна, але ніколі не прэтэндавала на чужыя багацці і тэрыторыі і не хоча ніякіх войнаў. "Калі нехта хоча з намі размаўляць як з мірнымі людзьмі, - калі ласка, з сённяшняга дня. Мы гатовы размаўляць. Але калі нехта да нас з мячом прыйдзе ці са стрэльбай, у нас ёсць чым адказаць", - падкрэсліў ён.

Аб планах ЗША разваліць Еўрасаюз

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што абстаноўка на заходняй граніцы няпростая. "Вы бачыце, што гэтыя польскія нягоднікі паехалі па краінах ужо. І ўчора звярнулі ўвагу, куды Маравецкі паехаў (прэм'ер-міністр Польшчы. - Заўвага БЕЛТА) - у Вялікабрытанію. Я ўпэўнены, вось пагледзіце, на працягу года-двух яны хочуць з падачы Амерыкі разваліць Еўрапейскі саюз", - сказаў Прэзідэнт.

"Амерыканцам не патрэбны партнёры, якія могуць стаць упоравень з імі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як толькі ў ЕС увялі сваю валюту - еўра, гэта стварыла пагрозу долару, і пачаліся праблемы ў еўраатлантычным блоку. "Мы ж разумеем. Нам усё роўна цяпер - еўра ці долар", - канстатаваў ён.

"Таму я ўпэўнены, што невыпадкова выйшла Вялікабрытанія з Еўрасаюза, бо яна нічога не знайшла ў гэтым. І цяпер стаўка робіцца на Польшчу. Яны ўжо, сёй-той, пачынаюць адкрыта заяўляць: скончацца датацыі з Еўрасаюза (мільярды долараў, еўра) - нам ЕС не патрэбны. Таму ўсё робіцца для развалу Еўрапейскага саюза", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі