Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2019, 11:49

Аб справядлівасці, даверы і кадрах - што Лукашэнка абмяркоўваў з суддзямі ў новым будынку Вярхоўнага суда

5 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння ўдзел у адкрыцці новага будынка Вярхоўнага суда і нарадзе па ўдасканаленні дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нарада прайшла ў пашыраным складзе: яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі раённых і гарадскіх судоў, старшыні і іх намеснікі абласных і агульных эканамічных судоў, начальнікі структурных падраздзяленняў Вярхоўнага суда, кіраўнікі некалькіх міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшыя службовыя асобы. Усяго больш за 360 чалавек.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што галоўным у рабоце судоў павінна быць справядлівае стаўленне да людзей. Толькі тады яны будуць давяраць правасуддзю і ведаць, што заўсёды змогуць знайсці абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў. Пры гэтым у прыняцці рашэнняў суды павінны быць незалежныя ад іншых структур і галін улады, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Судовая ўлада ў нашай дзяржаве з'яўляецца незалежнай і абароненай. Калі нехта з суддзяў думае: "Ну так, ён не ўсё ведае". Дык я вам адкажу: вы самі вінаватыя ў гэтым. Гэта можа абазначацца толькі адным тэрмінам - кругавая парука. І гэта характэрна больш за ўсё на месцах. Тут, наверсе, гэта практычна немагчыма", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Неабходнасць гэтай сустрэчы, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, наспела даўно. "З моманту правядзення такога мерапрыемства прайшло восем гадоў. І пяць гадоў ужо, як аб'яднаны агульныя і гаспадарчыя суды. Сёння вам трэба абмеркаваць, наколькі эфектыўнай з'яўляецца работа судоў. І самае галоўнае, я хачу, каб сённяшнюю нараду мы правялі ў два этапы. Гэта было маё настойлівае патрабаванне. Я скажу некалькі слоў, не павучаючы вас: вы лепш за мяне ведаеце, што трэба рабіць. Адно пытанне - дысцыплінаванасць і арганізаванасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што суды - гэта тая сістэма, дзе шмат гаварыць пра дысцыплінаванасць не даводзіцца. "Судовая сістэма не без недахопаў. Але іх на некалькі парадкаў менш, чым у іншых сферах жыццядзейнасці нашай дзяржавы, - дадаў Прэзідэнт. - Я вельмі хачу, каб гэта нарада была практычнай, каб з гэтай нарады вы вынеслі нейкія прапановы на мой узровень. Каб мы не спыніліся і не спачывалі на лаўрах".

На думку кіраўніка дзяржавы, шырокае кола ўдзельнікаў дасць магчымасць абмеркаваць на нарадзе ўсе актуальныя пытанні, якія стаяць перад судовай сістэмай, а сваімі меркаваннямі змогуць падзяліцца прадстаўнікі розных структур. "Не скажу, што я абазначу тут ключавыя напрамкі, але скажу, што гэтыя напрамкі ад жыцця", - сказаў ён.

Аб новым будынку Вярхоўнага суда

Прэзідэнт перш за ўсё падзяліўся ўражаннямі ад новага будынка Вярхоўнага суда, адзначыўшы, што яго адкрыццё знакавае не толькі для судовай сістэмы, але і ўсёй краіны. "І справа не толькі ў будынку, хоць ён атрымаўся сучасным, функцыянальным. Ён сімвалізуе аўтарытэт судовай улады. Такім і павінен быць палац правасуддзя, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Стварэнне гэтага цэнтра (я спецыяльна называю яго цэнтрам) сведчыць аб тым, што мы раз і назаўсёды ў свой час узялі курс на суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы. І ў гэтай дзяржаве павінны быць не толькі галіны ўлады, якія добра функцыянуюць, але і нармальныя сімвалы кожнай улады".

Новы будынак Вярхоўнага суда адкрыўся ў МінскуНовы будынак Вярхоўнага суда адкрыўся ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з функцыянальнымі магчымасцямі будынка, наведаў некаторыя залы і рабочыя кабінеты. Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі ў новым будынку палепшаны ўмовы для работы судовага корпуса.

"Я вельмі хацеў бы, каб гэта не быў нейкі нябесны, далёка адцягнены ад вас храм. Вельмі хацеў бы, каб гэта быў светлы, добры, чысты дом для ўсёй судовай сістэмы, для ўсіх суддзяў. Каб, прыязджаючы сюды ў любы час, калі ў гэтым будзе неабходнасць, вы адчувалі сябе тут, як дома, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы ўклалі нямала грошай для таго, каб пабудаваць гэты палац правасуддзя. І мне хацелася б, каб ад яго была аддача".

Прэзідэнт расказаў, што некалькі разоў адхіляў праекты новага будынка Вярхоўнага суда. "Я хацеў, каб ён быў падобны на Палац Незалежнасці, у адным стылі, калі гэта сімвал незалежнасці. Усё тут зроблена рукамі беларусаў і з беларускіх матэрыялаў - гэтак жа, як у Палацы Незалежнасці", - растлумачыў ён.

Аб сацыяльнай справядлівасці

Закранаючы работу судовай сістэмы, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што асноўны крытэрый, якім кіруюцца людзі пры ацэнцы работы судоў, - сацыяльная справядлівасць. Паводле яго слоў, яна з'яўляецца не толькі залогам даверу насельніцтва да судоў і правасуддзя, але і найважнейшым складнікам ідэалогіі беларускай дзяржавы. "Запатрабаванне на гэту справядлівасць сёння каласальнае, не толькі ў славянскіх дзяржавах - ва ўсім свеце", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка арыентуе судовую сістэму на безумоўнае захаванне прынцыпу сацыяльнай справядлівасціЛукашэнка арыентуе судовую сістэму на безумоўнае захаванне прынцыпу сацыяльнай справядлівасці
"Я заўсёды гавару: людзі, людзі, людзі. Не для нейкага папулізму - мне ён не патрэбны. Мы сапраўды працуем для людзей. Калі мы гаворым, што дзяржава для народа, трэба рэалізоўваць гэту формулу", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Грамадзяне павінны быць упэўнены, што ў судзе знойдуць абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў. Гэта значыць, іх праблему пачуюць, унікнуць у жыццёвую сітуацыю, прымуць аргументаванае і ўзважанае рашэнне. І вельмі важна, каб чалавеку было зразумела, чаму суд вынес менавіта такое рашэнне", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што суддзям трэба быць свабоднымі пры прыняцці рашэнняў, не баяцца пракурораў, не залежаць ад меркавання следчых і не аглядацца на мясцовую ўладу. Іншымі словамі - кіравацца толькі законам.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што яго ніхто не можа папракнуць у націску на суд або лабіраванні нечых інтарэсаў. "Галоўная мая функцыя - наадварот - засцерагчы вас пры прыняцці судовых рашэнняў ад усякага націску, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Я ведаю, што такое бывае, і не рэдка. Але тыя, хто ў гэтым напрамку працуюць, ведаюць маю рэакцыю".

"У цэнтры вашай увагі заўсёды павінен быць чалавек. Трэба пераасэнсаваць бачанне сваёй прафесіі. Быць больш уважлівым да людзей. А часам і ставіць сябе на месца гэтых людзей. Толькі такі суд будзе па-сапраўднаму аўтарытэтным і справядлівым", - перакананы Прэзідэнт.

Аб кадравым складзе судоў

Належная падрыхтоўка і высокі прафесіяналізм судзейскіх кадраў - абавязковая ўмова эфектыўнасці дзейнасці судовай улады, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка выступае за прынцыповае змяненне падыходу да кандыдатаў на судзейскія пасадыЛукашэнка выступае за прынцыповае змяненне падыходу да кандыдатаў на судзейскія пасады
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, многія пытанні ў гэтай сферы ўжо зняты - вырашаецца сітуацыя з цякучасцю кадраў, павысіўся прэстыж прафесіі і прывабнасць работы суддзі, дзяржава забяспечыла дастойны ўзровень заработнай платы.

У першую чаргу, лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба прынцыпова мяняць падыход да кандыдатаў на судзейскія пасады. "У суд павінны ісці людзі, якія валодаюць найвышэйшымі маральнымі якасцямі, шырокім кругаглядам, эрудыцыяй і жыццёвым вопытам. Гэта аб'ектыўнае патрабаванне сучаснага грамадства", - адзначыў Прэзідэнт.

На яго думку, таксама трэба кардынальна перабудаваць работу Інстытута перападрыхтоўкі суддзяў, вучобу ў якім ён назваў фармальнай. "Вы самі, наколькі я інфармаваны, лічыце яго работу нездавальняючай", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аб барацьбе з карупцыяй

Парадаксальна: суды выносяць вердыкты па карупцыйных злачынствах і ў той жа час асобныя суддзі самі парушаюць закон. За апошнія некалькі гадоў шасцёра вашых калег былі асуджаны за карупцыю. Вы ведаеце, колькі яшчэ звольнілі тых, хто запляміў сябе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб фактах карупцыі ў судах: нячыстых на руку трэба выяўляць і неадкладна ад іх пазбаўляццаЛукашэнка аб фактах карупцыі ў судах: нячыстых на руку трэба выяўляць і неадкладна ад іх пазбаўляцца
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што такая сітуацыя ў беларускай судовай сістэме значна лепшая, чым у шэрагу іншых краін, у тым ліку суседніх.

У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абсалютная большасць суддзяў працуе сумленна, але факты карупцыі кідаюць цень на ўсіх.

"Калі хтосьці спрабуе націскаць - адзін толькі званок" - Лукашэнка гарантуе незалежнасць правасуддзя"Калі хтосьці спрабуе націскаць - адзін толькі званок" - Лукашэнка гарантуе незалежнасць правасуддзя
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, у тым ліку зыходзячы з параўнальнага аналізу з судовымі сістэмамі замежных краін, судовая ўлада Беларусі з'яўляецца незалежнай і абароненай.

"Непрымірымая барацьба з карупцыяй - справа гонару самой судовай сістэмы. Чысціня судзейскіх радоў - аснова яе аўтарытэту. Людзей, схільных да злоўжыванняў, нячыстых на руку, трэба выяўляць і неадкладна ад іх пазбаўляцца, таму што далей будзе горш", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аб ролі Вярхоўнага суда

Пры рэфармаванні судовай сістэмы Вярхоўнаму суду былі прадастаўлены паўнамоцтвы па арганізацыйным, кадравым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні судоў. Ён кіруе ўсімі працэсамі іх жыццядзейнасці. "І такое рашэнне я прыняў, таму што судовая сістэма павінна быць сапраўды незалежнай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць, што вышэйшая судовая інстанцыя абавязана дзейнічаць стратэгічна, працаваць на апярэджанне і быць ініцыятыўнай. "Прыярытэтнай для Вярхоўнага суда павінна стаць і аналітычная работа. Неабходна на поўную сілу задзейнічаць магутны інтэлектуальны патэнцыял, які суд мае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Вярхоўны суд абавязаны дзейнічаць стратэгічна і працаваць на апярэджаннеЛукашэнка: Вярхоўны суд абавязаны дзейнічаць стратэгічна і працаваць на апярэджанне
"Прыярытэтнай для Вярхоўнага суда павінна стаць і аналітычная работа. Неабходна на поўную сілу задзейнічаць магутны інтэлектуальны патэнцыял, які суд мае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каля пяці гадоў таму Вярхоўны суд заявіў аб неабходнасці распрацоўкі адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. Але да вырашэння гэтай задачы да гэтага часу не наблізіліся, канстатаваў Прэзідэнт. "Час актывізаваць гэту работу, каб завяршыць кодэкс у бліжэйшы час. Ён вам патрэбны перш за ўсё", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, сучасныя рэаліі патрабуюць паскорыць работу па інфарматызацыі судовай сістэмы, і выкарыстанне ІТ-тэхналогій у судзейскай дзейнасці дасць магчымасць рацыянальна патанніць судаводства, скараціць судовыя расходы. Кіраўнік дзяржавы даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта разам з іншымі структурамі ўзяць гэтыя пытанні на кантроль, каб іх вырашэнне не зацягвалася.

Лукашэнка лічыць неабходным паскорыць работу па інфарматызацыі судовай сістэмыЛукашэнка лічыць неабходным паскорыць работу па інфарматызацыі судовай сістэмы
"Выкарыстанне IT-тэхналогій у вашай дзейнасці дасць магчымасць рацыянальна патанніць судаводства, скараціць судовыя расходы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэтыя навацыі істотна павышаюць адкрытасць і празрыстасць правасуддзя. Укараненне электроннага судаводства ўлічваецца пры складанні міжнародных рэйтынгаў, якія вызначаюць узровень развіцця і інвестыцыйнай прывабнасці нашай дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што Вярхоўны суд не павінен заставацца ўбаку ад магістральных напрамкаў развіцця дзяржавы і грамадства. Прымаемыя меры па стымуляванні прадпрымальніцкай актыўнасці і развіцці лічбавай эканомікі патрабуюць прававой абароны з боку судовай улады, - падкрэсліў ён.

Судовая сістэма Беларусі павінна адпавядаць лепшым стандартам правасуддзя - ЛукашэнкаСудовая сістэма Беларусі павінна адпавядаць лепшым стандартам правасуддзя - Лукашэнка
"Задача Вярхоўнага суда зрабіць так, каб айчынная судовая сістэма адпавядала лепшым стандартам правасуддзя, карысталася аўтарытэтам у юрыдычнай супольнасці як нашай краіны, так і за мяжой", - арыентаваў удзельнікаў нарады кіраўнік дзяржавы.

"Задача Вярхоўнага суда зрабіць так, каб айчынная судовая сістэма адпавядала лепшым стандартам правасуддзя. Карысталася аўтарытэтам у юрыдычнай супольнасці як нашай краіны, так і за мяжой. Такі падыход будзе ў значнай меры садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій, прыцягненню замежных інвестыцый, павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі. Вынікам гэтай нарады павінна стаць далейшае ўдасканаленне работы судовай сістэмы. Што станоўча паўплывае на імідж не толькі судоў, але і дзяржавы ў цэлым", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Качанава: галоўнае ў рабоце дзяржслужачых - справядлівыя адносіны да людзейКачанава: галоўнае ў рабоце дзяржслужачых - справядлівыя адносіны да людзей
"Вось той асноўны пасыл, які павінен быць галоўным для кожнага дзяржаўнага служачага ў нашай краіне і, вядома ж, для кіраўнікоў судоў, якія вяршаць лёсы людзей", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава.

Рашэнні судоў павінны быць зразумелыя людзям - СукалаРашэнні судоў павінны быць зразумелыя людзям - Сукала
Валянцін Сукала падкрэсліў, што грамадзяне хочуць бачыць жыццёвыя, чалавечыя рашэнні, якія ўспрымаліся б, выконваліся, былі зразумелыя людзям.

Турчын выступае за больш актыўнае вырашэнне спрэчак у судахТурчын выступае за больш актыўнае вырашэнне спрэчак у судах
"Маё глыбокае перакананне, што судовая сістэма адыгрывае ў нашай краіне з пункту гледжання развіцця бізнесу адну з вызначальных роляў", - адзначыў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі