
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, звярнуўся да народаў суседніх краін: палякаў, літоўцаў, латышоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ведайце! Мы не малюем планы ўмяшання ў ваша жыццё. Мы жадаем вам толькі дабра, шчасця і міру! Але гэты мір сёння настолькі няўстойлівы, што любы неасцярожны рух можа прывесці да вельмі цяжкіх і непапраўных наступстваў. Вельмі не хацелася б, каб нашы землі чарговы раз сталі тэатрам ваенных дзеянняў і зноў былі б знішчаны мільёны нашых грамадзян... Як гэта было заўсёды ў гісторыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што беларусам чужога не трэба. "Пры гэтым памятайце (я звяртаюся да народаў суседніх дзяржаў): у выпадку агрэсіі супраць Беларусі мы не будзем маляваць нейкіх чырвоных, жоўтых, чорных або блакітных ліній! Яна ёсць, гэта лінія, - дзяржаўная граніца! І ў нас ёсць чым адказаць. Таму давайце жыць дружна, па-суседску!" - заклікаў беларускі лідар.-0-