Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 кастрычніка 2012, 19:48

А.Лукашэнка пацвярджае намер Беларусі набыць "Растсельмаш"

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў намер рэспублікі набыць "Растсельмаш". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова рабіць канкрэтныя крокі ў бок большай кааперацыі "Гомсельмаша" і "Растсельмаша". У прыватнасці, адказваючы на пытанне журналіста, ён пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Беларусь зацікаўлена ў набыцці расійскага прадпрыемства.

"Гэта цалкам рэальна. Мы ва ўрадзе прапрацавалі гэта пытанне", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што гэта дало б магчымасць прадпрыемствам палепшыць якасць выпускаемай імі тэхнікі і, адпаведна, стаць больш канкурэнтаздольнымі. "Разам з намі вы выраблялі б лепшую тэхніку: нешта ад вас узялі б, нешта - ад нас", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прычым, на яго думку, Беларусь у гэтым выпадку можа прапанаваць больш, паколькі камбайны, якія вырабляюцца ў краіне, на клас вышэйшыя, чым у расійскіх калег.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, на яго думку, працоўны калектыў "Растсельмаша" не будзе выступаць супраць таго, каб Беларусь купіла іх прадпрыемства. "Калі яны баяцца, што мы скупім іх і яшчэ штосьці з імі зробім - дарэмна. Мы - людзі абавязковыя! Гэта робіцца на ўзроўні дзяржавы", - сказаў ён. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што нават калі расійскі бок пакуль не гатовы да поўнай прыватызацыі, Беларусь будзе падтрымліваць "Растсельмаш".

Паводле слоў Прэзідэнта, кааперацыя з расійскім прадпрыемствам дасць магчымасць "Гомсельмашу" пашырыць рынкі, дамоўленасці. "Разам нам будзе лягчэй процістаяць такой махіне, як СГА", - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Расія павінна быць зацікаўлена ў гэтым супрацоўніцтве, паколькі "з "Донам" яна ні на якія рынкі не выйдзе, а стварыць новы камбайн ніякі прыватнік не зможа, калі не атрымае падтрымку дзяржавы".
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі