Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2019, 13:18

"А кажуць, што мы не ўмеем рабіць тканіны" - Лукашэнка пасля прылёту ў Віцебск ацаніў беларускае адзенне

22 лістапада, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочай паездкай у Віцебск, каб правесці нараду па развіцці АПК вобласці. Аднак размова на верталётнай пляцоўцы пачалася з тэмы лёгкай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы па традыцыі сустракалі з букетам кветак дзве дзяўчыны, апранутыя ў верхняе цёплае адзенне ў нацыянальным стылі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, дзе яго пашылі. Як аказалася, у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.

"А тканіны адкуль?" - прадоўжыў распытваць беларускі лідар.

Дзяўчыны разгубіліся, але старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, які сустракаў Прэзідэнта, удакладніў - Мінскі тонкасуконны камбінат.

"Ну вось, а кажуць, што мы не ўмеем рабіць тканіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Дзяўчаты ж запэўнілі, што ў гэтым адзенні з беларускай тканіны ім камфортна і цёпла, нягледзячы на даволі халаднаватае і ветранае надвор'е ў Віцебску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі