Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 09:00

"1 верасня - асаблівая дата ў календары" - Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з Днём ведаў

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, курсантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў і навукова-педадагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"1 верасня - асаблівая дата ў календары. Усе мы ў першы дзень восені адчуваем душэўны ўздым, успамінаючы свае школьныя і студэнцкія гады - цудоўны час набыцця мудрых настаўнікаў і сапраўдных сяброў, першых рамантычных перажыванняў, выбару прафесіі і жыццёвага шляху", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што больш за ўсіх у гэты дзень хвалююцца першакласнікі і першакурснікі. А таксама бацькі дзяцей, якім толькі давядзецца адправіцца ў падарожжа ў сапраўды чароўную краіну ведаў.

"Якой будзе гэта дарога - залежыць перш за ўсё ад настаўніка. Прафесіяналізм, любоў да дзяцей і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з вас заслугоўваюць велізарнай удзячнасці і павагі, таму што з'яўляюцца трывалым фундаментам далейшага дабрабыту Беларусі і адзінства яе народа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім навучэнцам, студэнтам, аспірантам, курсантам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў калейдаскопам яркіх падзей, а кожны дзень быў напоўнены радасцю і стварэннем.-0-

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,

курсантам, выхавальнікам, настаўнікам,

навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.

1 верасня - асаблівая дата ў календары. Усе мы ў першы дзень восені адчуваем душэўны ўздым, успамінаючы свае школьныя і студэнцкія гады - цудоўны час набыцця мудрых настаўнікаў і сапраўдных сяброў, першых рамантычных перажыванняў, выбару прафесіі і жыццёвага шляху.

Больш за ўсіх у гэты дзень хвалююцца, вядома ж, першакласнікі і першакурснікі. А таксама бацькі дзяцей, якім толькі давядзецца адправіцца ў падарожжа ў сапраўды чароўную краіну ведаў.

Якой будзе гэта дарога - залежыць перш за ўсё ад настаўніка. Прафесіяналізм, любоў да дзяцей і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з вас заслугоўваюць велізарнай удзячнасці і павагі, таму што з'яўляюцца трывалым фундаментам далейшага дабрабыту Беларусі і адзінства яе народа.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю ўсім навучэнцам, студэнтам, аспірантам, курсантам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў калейдаскопам яркіх падзей, а кожны дзень быў напоўнены радасцю і стварэннем.

Поспехаў вам!

Аляксандр Лукашэнка-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі