Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 кастрычніка 2019, 17:16

ЗША зацікаўлены ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Беларуссю - Фрэдэн

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША зацікаўлены ва ўмацаванні і далейшай нармалізацыі двухбаковых адносін з Беларуссю. Такое меркаванне сёння выказаў дырэктар офіса Усходняй Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Брэд Фрэдэн на палях форуму "Мінскага дыялогу" ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ЗША, паводле яго слоў, з нецярпеннем чакаюць умацавання і паглыблення супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён адзначыў, што ў дзвюх краін ёсць агульныя інтарэсы ў розных сферах, у якіх яны могуць працаваць разам.

Брэд Фрэдэн нагадаў, што ў верасні Беларусь наведаў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл. На сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам ён заявіў аб аднаўленні дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў. У час візіту агучвалася пазіцыя: ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. "Улічваючы яе геаграфічнае становішча, эканамічныя і палітычныя адносіны, у яе заўсёды будзе асобы фармат адносін з суседам на ўсходзе", - падкрэсліў Брэд Фрэдэн.

Дыскусію на форуме "Мінскага дыялогу" ён назваў важным укладам у рэгіянальную бяспеку, адзначыўшы, што міжнародная супольнасць мае патрэбу ў такой дыскусійнай пляцоўцы.

Форум "Мінскага дыялогу" на тэму "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані" адкрыўся сёння ў беларускай сталіцы. Удзельнікамі двухдзённага мерапрыемства стануць дзеючыя афіцыйныя асобы высокага ўзроўню, былыя палітыкі, якія маюць вопыт работы на міжнароднай арэне, акадэмічныя эксперты. Чакаецца, што іх агульная колькасць будзе большая, чым у мінулым годзе, калі на форуме пабывалі больш за 500 прадстаўнікоў з 59 краін. На пляцоўцы форуму ўсе зацікаўленыя могуць адкрыта дыскутаваць аб сучаснасці і будучыні еўрапейскай бяспекі і шукаць узаемапрымальныя стандарты бяспекі для ўсіх. Мерапрыемства сабрала высокапастаўленых афіцыйных асоб і вядучых экспертаў з ЕС, Расіі, ЗША, Кітая і дзяржаў Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

"Мінскі дыялог" пачаў сваю работу ў якасці экспертнай ініцыятывы ў пачатку 2015 года. Яго місія - прадастаўляць адкрытую пляцоўку без геапалітычных раздзяляльных ліній для даследаванняў і дыскусій аб міжнародных адносінах і бяспекі ва Усходняй Еўропе. Рэгулярныя мерапрыемствы "Мінскага дыялогу" збіраюць міжнародных экспертаў, а таксама высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў і дыпламатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі