Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2018, 15:15

Зрухі ў адносінах Расіі і ЗША пойдуць на карысць і Беларусі - Рахманаў

17 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Станоўчыя змяненні ва ўзаемаадносінах Расіі і ЗША, а таксама краінамі Заходняй Еўропы пойдуць на карысць і Беларусі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, каменціруючы вынікі сустрэчы 16 ліпеня прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Хельсінкі.

"Калі па выніках сустрэчы ў Хельсінкі будуць нейкія зрухі і гэта станоўча паўплывае на развіццё адносін Расіі з Захадам і ЗША, то гэта будзе на карысць і Беларусі", - лічыць Сяргей Рахманаў. Гэта абумоўлена стратэгічным узроўнем адносін паміж Беларуссю і Расіяй, структурай эканомік дзвюх краін, якія завязаны адна на адну. Паводле яго слоў, узаемадзеянне з Расіяй мае для Беларусі прынцыповае значэнне, але і Беларусь для Расійскай Федэрацыі не проста палітычны саюзнік, а партнёр, які можа ў значнай ступені дапамагаць забяспечваць эканамічную бяспеку Расіі. Таму становішча ў Расіі ўплывае на сітуацыю ў Беларусі, адзначыў сенатар.

У Віцебску Сяргей Рахманаў прымае ўдзел у пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі