Фота Казінфарм
4 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. ШАС і БРІКС - унікальныя аб'яднанні, якія паказваюць новы курс. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзярждуме Расіі Генадзь Зюганаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння трэба павіншаваць брацкую Беларусь: яе прынялі ў ШАС, яна стала дзясятай у гэтым аб'яднанні", - сказаў Генадзь Зюганаў.
"Я лічу, што БРІКС і ШАС - гэта два ўнікальныя аб'яднанні дзяржаўных патрыятычных сіл, якія прапанавалі новы курс насуперак англасаксонскаму глабалізму. І гэты курс не толькі прабівае сабе дарогу ў свеце, але і паказвае прыклад, як можна хутка рэалізаваць самыя амбіцыйныя праграмы", - падкрэсліў лідар КПРФ.
4 ліпеня ў Маскве па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка ўручыў Генадзю Зюганаву ордэн Пашаны. Гэтай узнагароды ён удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, саюзнага будаўніцтва, умацаванне дружалюбных адносін і адзінства народаў дзвюх краін.-0-