Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 кастрычніка 2019, 16:45

Зяленскі ўдзячны Лукашэнку за перагаворную пляцоўку ў Мінску

4 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за перагаворную пляцоўку ў Мінску па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з кіраўніком беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што адносіны паміж дзвюма краінамі ў далейшым будуць толькі паляпшацца на доўгія гады. Ён падзякаваў і за ролю Беларусі ў пытанні ўрэгулявання канфлікту, за прадастаўленне перагаворнай пляцоўкі ў Мінску. "Я хачу падзякаваць за ўсё, што Беларусь робіць для Украіны, і за пляцоўку ў Мінску", - сказаў украінскі лідар.

Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці за падтрымку з боку Беларусі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі