Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 кастрычніка 2019, 17:35

Зяленскі падтрымаў ідэю запуску беларускага канала ва Украіне

4 кастрычніка, Жытомір /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў ідэю запуску беларускага канала ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў на пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падтрымліваем з'яўленне беларускіх каналаў ва Украіне", - сказаў Уладзімір Зяленскі.

З бягучага года ўкраінскія тэлеканалы трансліруюцца ў Беларусі. Украінскі лідар лічыць важным пашырэнне супрацоўніцтва ў гэтай сферы. "Мне здаецца, гэта вельмі добрая ідэя", - сказаў ён.

На думку Уладзіміра Зяленскага, трэба і далей развіваць культурныя і інфармацыйныя сувязі. У гэтым кантэксце ён адзначыў паспяховае правядзенне Дзён украінскай культуры ў Беларусі, якія прайшлі ў 2018 годзе ў Мінску, у Александрыі і Гомелі. Ва Украіне ў сваю чаргу таксама павінны прайсці Дні беларускай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі