Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 кастрычніка 2019, 11:40

Зяленскі: Беларусь і Украіна не маюць межаў

4 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна не маюць межаў. Аб гэтым Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў сёння на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны сапраўды не маюць межаў. Я перш за ўсё гавару пра людзей", - сказаў украінскі лідар.

Уладзімір Зяленскі пачаў перагаворы са слоў: "Добры дзень, сябры!". Ва ўступным слове ён перайшоў з рускай на ўкраінскую мову, адзначыўшы, што нават так кіраўнікі дзяржаў разумеюць адзін аднаго.

"Нашы людзі дружныя, ментальна абсалютна блізкія. І я ганаруся, што ў нас такія добрыя адносіны і суседзі", - падкрэсліў Прэзідэнт Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі