Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2019, 14:09

Зімбабвэ хоча скарыстацца паслугамі Беларусі для мадэрнізацыі сістэмы бяспекі ў краіне

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зімбабвэ хоча скарыстацца паслугамі Беларусі для мадэрнізацыі сістэмы бяспекі ў краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць магчымасці для супрацоўніцтва ў галіне абароны і бяспекі, і яны выключна важныя для нас. Нам неабходна іх вывучыць. Мы павінны паглядзець, як можам мадэрнізаваць у нашай краіне сістэму бяспекі", - сказаў Эмерсан Мнангагва.

Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Зімбабвэ быў падпісаны пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. "Мы гатовы да здзяйсненняў у многіх галінах узаемадзеяння, - заявіў Прэзідэнт Зімбабвэ. - Мы хочам пашырыць і паглыбіць наша эканамічнае супрацоўніцтва і вельмі рады таму, як развіваюцца нашы палітычныя адносіны, пабудаваныя на ўзаемнай павазе".

Эмерсан Мнангагва запрасіў Аляксандра Лукашэнку зрабіць афіцыйны візіт у Зімбабвэ, каб кіраўнік беларускай дзяржавы змог асабіста пераканацца, як сёння развіваецца гэта краіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі