Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 сакавіка 2023, 14:52

Жапараў пацвердзіў намер правесці вучэнні АДКБ у Кыргызстане

10 сакавіка, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў пацвердзіў намер правесці на тэрыторыі краіны вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства - 2023".

Прэзідэнт Кыргызстана прыняў генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння ў рамках арганізацыі.

Садыр Жапараў адзначыў, што Кыргызстан надае важнае значэнне супрацоўніцтву ў рамках АДКБ як гаранту бяспекі ў рэгіёне. У мэтах каардынацыі мер ваеннага, інфармацыйнага і гуманітарнага характару Кыргызстан у бягучым годзе плануе правесці на сваёй тэрыторыі вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2023".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння захоўваецца рызыка перамяшчэння па розных краінах міжнародных тэрарыстаў, якія атрымалі баявы і дыверсійны вопыт у гарачых кропках. У сувязі з гэтым патрабуецца ўзмацненне адпаведнай работы па своечасовым рэагаванні і папярэджанні магчымых дэструктыўных праяўленняў.

Садыр Жапараў таксама акцэнтаваў увагу на тым, што АДКБ сёння неабходна развіваць партнёрскае ўзаемадзеянне з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як СНД, ШАС, ААН і іншымі. "Кыргызстан зацікаўлены ў павышэнні ролі і аўтарытэту АДКБ. Арганізацыя мае вялікія магчымасці для стварэння ўмоў забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ", - сказаў ён.

Прэзідэнт Кыргызстана адзначыў важнасць сумесных намаганняў па ўмацаванні развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва па ўсіх аспектах кампетэнцыі АДКБ, нарошчванні патэнцыялу як ваенна-палітычнай міжнароднай арганізацыі, здольнай аператыўна рэагаваць на выклікі і пагрозы бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі