Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2021, 13:29

Жалезнае братэрства і ўсепагоднае партнёрства - Беларусь і Кітай дамовіліся павысіць узровень палітычнага супрацоўніцтва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дамовіліся павысіць узровень палітычнага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч на цырымоніі адкрыцця Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая, якая адбылася ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У хуткім часе беларуска-кітайскія адносіны атрымаюць статус "жалезнага братэрства, узорнага ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і ўсепагоднага партнёрства".

"Кітай займае выключнае месца ў нашай знешняй палітыцы, гэта наш асноўны стратэгічны партнёр у азіяцкім рэгіёне. У нас дасягнута прынцыповая дамоўленасць з кітайскім бокам аб павышэнні ўзроўню палітычнага супрацоўніцтва. Гэта будзе зафіксавана ў сумеснай дэкларацыі, якую мы падпішам у ходзе бліжэйшага візіту на вышэйшым узроўні", - сказаў Мікалай Барысевіч.

Беларусь і Кітай устанавілі дыпламатычныя адносіны 20 студзеня 1992 года. У час дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у верасні 2016 года была падпісана сучасная дэкларацыя аб устанаўленні найвышэйшага ў гісторыі ўзроўню адносін: давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі