6 мая, Фізулі /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Азербайджан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту адбылася сустрэча Аляксандра Турчына з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, а таксама перагаворы з прэм'ер-міністрам Алі Асадавым сам-насам і ў пашыраным складзе. У выніку падпісана пяць дакументаў. У рамках візіту таксама адбыўся Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум, па выніках якога падпісана кантрактаў на суму амаль $19 млн.

Аляксандр Турчын наведаў шэраг аб'ектаў у Баку, у тым ліку магазін беларускіх харчовых тавараў гандлёвай сеткі Belaruski, сумесную зборачную вытворчасць ліфтаў у ТАА Vertus Engineering Со. і падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Кіраўнік урада ўсклаў вянкі да магілы агульнанацыянальнага лідара Гейдара Аліева, манумента Перамогі 8 лістапада, а таксама кветкі да магілы Зарыфы Аліевай.

Сумесна з прэм'ер-міністрам Алі Асадавым адбыўся агляд разбураных і аднаўляемых аб'ектаў у горадзе Фізулі, будучага аграгарадка ў раёне сяла Гызыл Кенгерлі.

Прэм'ер-міністр наведаў Агдамскі прамысловы парк, дзе ў дар Службе аднаўлення, будаўніцтва і кіравання ў Агдамскім, Фізулінскім і Хаджавендскім раёнах перадалі камунальную машыну МАЗ-5907С2-012.-0-