Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 студзеня 2022, 13:44

Зась: вопыт рэакцыі на падзеі ў Казахстане даказаў, што міратворчы патэнцыял АДКБ рэальна працуе

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт рэакцыі на падзеі ў Казахстане даказаў, што міратворчы патэнцыял АДКБ рэальна працуе. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ па сітуацыі ў Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першую чаргу Станіслаў Зась падзякаваў усім кіраўнікам дзяржаў АДКБ за аператыўную работу і хуткае рэагаванне на існуючую сітуацыю ў Казахстане, што дало магчымасць у кароткія тэрміны арганізаваць ўвод Калектыўных міратворчых сіл АДКБ. Цяпер, паводле яго слоў, прыняты ўсе неабходныя меры для разгортвання міратворчай аперацыі. Як расказаў Станіслаў Зась, учора ён размаўляў з камандуючым Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ генерал-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым, і, згодна з яго дакладам, праблем, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, няма.

"Так, гэта першы наш вопыт правядзення такой аперацыі (размова аб міратворчай місіі ў Казахстане. - Заўвага БЕЛТА). Безумоўна, крыху пазней спакойна мы ўсё прааналізуем, зробім вывады. Але ўжо цяпер можна зрабіць самы галоўны вывад - той міратворчы патэнцыял (і механізмы яго выкарыстання), які створаны нашай арганізацыяй, рэальна працуе і можа выконваць пастаўленыя задачы", - сказаў генеральны сакратар АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі