1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась лічыць неабходным на будучае павялічыць тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Ты там у Маскве не засядзеўся?" - з такога пытання з доляй гумару пачаў кіраўнік дзяржавы сустрэчу.
"Не. Дарэчы, ужо не пра мяне, але вось тры гады для генеральнага сакратара - гэта тэрмін маленькі. Гэта на будучае проста варта падумаць. Таму што рэальна вельмі шмат дзейнасці, і пакуль ты ўсё ахопіш і станеш адчуваць сябе ўпэўнена, патрэбны час. І час вельмі хутка пралятае. І тры гады - гэта, вядома... (недастаткова. - Заўвага БЕЛТА)", - адказаў Станіслаў Зась.
"Ну, гэта мы абмяркуем на бліжэйшым пасяджэнні. Добра, што сказаў", - адрэагаваў у сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка.-0-