ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 студзеня 2020, 14:02

Зась пачаў выконваць абавязкі генеральнага сакратара АДКБ

Станіслаў Зась. Фота з архіва
Станіслаў Зась. Фота з архіва

9 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась, назначаны Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, пачаў сёння выконваць свае абавязкі, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Улічваючы, што ў 2020 годзе Расія старшынствуе ў АДКБ, новага генеральнага сакратара арганізацыі прадставіў калектыву Сакратарыята АДКБ намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Панкін", - адзначыў прэс-сакратар.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў сакратарыята, Станіслаў Зась сказаў, што назначэнне на пасаду генеральнага сакратара АДКБ для яго вялікі гонар і вялікая адказнасць. "Бачу сваю асноўную задачу ў тым, каб добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне абавязкі, кіруючыся выключна інтарэсамі забеспячэння калектыўнай бяспекі, каб АДКБ магла служыць сваім дзяржавам-членам і іх народам яшчэ больш эфектыўна", - адзначыў генеральны сакратар АДКБ.

Да назначэння на пасаду генеральнага сакратара АДКБ Станіслаў Зась займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі