Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 жніўня 2021, 14:03

Зась: абстаноўка на граніцы з Афганістанам кантралюецца, неабходнасць у задзейнічанні механізмаў АДКБ няма

16 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Абстаноўка на граніцы Таджыкістана і Афганістана цалкам кантралюецца, неабходнасці ў задзейнічанні механізмаў АДКБ няма. Аб гэтым гаворыцца ў паступіўшым у БЕЛТА каментарыі генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася ў сувязі з рэзкім змяненнем сітуацыі ў Афганістане.

Станіслаў Зась адзначыў, што імклівае наступленне руху "Талібан", пераход пад яго кантроль асноўнай часткі тэрыторыі Афганістана, уключаючы дзяржаўныя граніцы і сталіцу горад Кабул, а таксама фактычная змена ўлады ў краіне істотна ўплываюць на абстаноўку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ і выклікаюць глыбокую занепакоенасць.

"У АДКБ уважліва адсочваюць развіццё сітуацыі на таджыкска-афганскай граніцы, - заявіў генеральны сакратар. - Галоўнай мэтай арганізацыі ў цяперашніх умовах застаецца забеспячэнне бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ. Прыярытэт у дзейнасці арганізацыі пры гэтым па-ранейшаму аддаецца палітыка-дыпламатычным сродкам. У выпадку абвастрэння абстаноўкі і пагрозы бяспецы Рэспублікі Таджыкістан для аказання дапамогі саюзніку будуць прыняты ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі".

Станіслаў Зась праінфармаваў, што сёння адбыліся тэлефонныя перагаворы яго і міністра абароны Таджыкістана Шэралі Мірзо і сакратара Савета бяспекі гэтай краіны Насруло Махмудзода. "На гэты час таджыкскія сілавыя структуры цалкам кантралююць сітуацыю на граніцы і неабходнасці ў задзейнічанні механізмаў АДКБ няма", - заявіў ён.

Паводле слоў генеральнага сакратара, пачалася ўжо непасрэдная падрыхтоўка да вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ, якія ў бліжэйшыя месяцы пройдуць паблізу таджыкска-афганскай граніцы.

"Несумненна, што сітуацыя вакол Афганістана будзе адным з галоўных пытанняў абмеркавання ў час маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая пройдзе ў сярэдзіне верасня ў сталіцы Рэспублікі Таджыкістан горадзе Душанбэ", - дадаў генеральны сакратар АДКБ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі