Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лютага 2020, 16:13

Запланаваная сустрэча з дэпутатамі ЕП не адбудзецца па віне еўрапейскага боку - Савіных

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў павінна была адбыцца сустрэча з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента. Яна адмянілася па віне еўрапейскага боку, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сустрэча не будзе праведзена па віне еўрапейскага боку. Мы гатовы былі да дыялогу ў кантэксце нашых традыцыйных каштоўнасцей беларускай знешняй палітыкі, - сказаў Андрэй Савіных. - На жаль, сёння наша працягнутая рука засталася пустой".

"Што ж, мы ў любым выпадку прадоўжым адкрытую палітыку, - падкрэсліў дэпутат. - Будзем спадзявацца, што калі-небудзь нашы еўрапейскія партнёры зразумеюць значнасць і каштоўнасць такога падыходу".

Мэтай візіту павінна было стаць азнаямленне нававыбраных членаў бюро дэлегацыі са станам і перспектывамі беларуска-еўрапейскіх адносін.

У сустрэчы павінны былі прыняць удзел намеснікі старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю - Вальдэмар Тамашэўскі (Літва), Карын Карлсбро (Швецыя), а таксама пастаянны дакладчык па Беларусі камітэта Еўрапарламента па замежных справах Пятрас Аўштравічус (Літва).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі